Землятрус у Японіі (2011)
землятрус 2011 року ля ўсходняга берагу Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю ў Японіі магнітудай, паводле бягучых ацэнак, ад 8,9[7] да 9,1[2] адбыўся 11 сакавіка 2011 году ў 14:16 па мясцоваму часу. Эпіцэнтар землятрусу быў вызначаны ў мясцовасьці з каардынатамі 38.322ºп.ш. 142.369ºу.д. на ўсходзе ад выспы Хансю, за 130 км на ўсход ад гораду Сэндай, за 373 км на паўночны ўсход ад Токіё. Гіпацэнтар найбольш разбуральнага падземнага штуршка знаходзіўся на глыбіні 24 км пад Ціхім акіянам.
Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю 2011 году | |
Мапа землятрусу | |
Дата і час | 05:46:23 UTC 11 сакавіка 2010 году |
---|---|
Магнітуда | 9,0[1]-9,1[2] Mw |
Глыбіня гіпацэнтру | 24 км |
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру | 38°19′19″ пн. ш. 142°22′08″ у. д. |
Закранутыя краіны (рэгіёны) | Землятрусы і цунамі: Цунамі: [3], , , , [4] |
Цунамі | так |
Пацярпелыя | 15 896 загінулых, 6157 параненых і 2537 зьніклых бязь вестак (8 чэрвеня 2018 г.)[5] |
Эканамічныя страты | разбурэньне 3400 дамоў[6], $360 млрд (2018 г.) |
Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю 2011 году ў Вікісховішчы |
Гэта наймацнейшы землятрус за ўсю вядомую гісторыю Японіі[7] і сёмы[8], а па іншых ацэнках нават шосты[9] ці пяты[2] па сіле за ўсю гісторыю сэйсьмічных назіраньняў. Аднак, паводле маштабу ахвяраў і разбурэньняў яно значна саступае японскім землятрусам 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшаму па наступствах) гадоў.