Зорны шлях: Арыгінальны сэрыял
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Зо́рны шлях» (па-ангельску: Star Trek) — амэрыканскі сэрыял у жанры навуковай фантастыкі, створаны Джынам Родэнбэры, які выходзіў у паказ на тэлесетцы NBC з 8 верасьня 1966 году да 3 чэрвеня 1969 году. У будучыні назьве сэрыялу быў прысвоены рэтронім Зорны шлях: Арыґінальны сэрыял, каб ідэнтыфікаваць шоў асобна ад франчайзу. Нягледзячы на тое, што ў будучыні сэрыял стаў культавым, ягоны рэйтынґ быў нізкі ў час дэбютовага паказу, і таму пасьля трох сэзонаў выпуск быў скасаваны.
Зорны шлях | |
Star Trek | |
Жанр | прыгодніцкі тэлесэрыял[d] і навуковая фантастыка на тэлебачаньні[d][1] |
---|---|
Стваральнік | Джын Родэнбэры[1] |
Заснаваны на | Star Trek is…[d] |
Сцэнарыст | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Краіна | ЗША |
Колькасьць сэзонаў | 3 |
Колькасьць сэрыяў | 79 (list of Star Trek: The Original Series episodes[d]) |
Мова | анґельская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Джын Родэнбэры |
Вытворчасьць | Desilu Productions Paramount Television |
Месца здымак | Paramount Stage 5[d][2], Paramount Stage 31[d][3], Paramount Stage 19[d][4] і Vasquez Rocks[d][5] |
Даўжыня сэрыі | 48 хвіліна |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | NBC |
На экранах | 8 верасьня 1966 — 3 чэрвеня 1969 — |
Храналёгія | |
Папярэдні | няма |
Наступны | Зорны шлях: Анімацыйны сэрыял |
Зьвязаныя | сусьвет «Зорнага шляху»[d] |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт | |
Старонка на IMDb |
«Стар Трэк» распавядае пра прыгоды зоркалёта «Энтэрпрайз NCC-1701» і ягонай каманды: капітана Джэймза Тыбэрыюса Кэрка, афіцэра па навуцы містэра Спока, начальніка мэдыцыны Леанарда МакКоя — у 23 стагодзьдзі. Кожная сэрыя пачыналася з пазакадравай прамовы Ўільяма Шэтнэра, у якой гаварылася пра мэты спадарожжаў зоркалёта:
Космас — апошні рубеж. Гэта падарожжы зоркалёта «Энтэрпрайз». Ягоная пяцігадовая місія — дасьледваць новыя дзіўныя сьветы, шукаць новае жыцьці й цывілізацыі, адважна ісьці туды, куды ніколі не ступала нага чалавека.