Камунізм
сацыялістычны палітычны рух ды ідэалёгія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуні́зм (па-лацінску: commūnis — «агульны») — грамадзка-эканамічная фармацыя, якая заснавана на грамадзкай уласнасьці на галоўныя сродкі вытворчасьці.
Канцэпцыя
Ідэалёгіі
Інтэрнацыяналы
Іншае
|
З пункту гледжаньня тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэньне здольнае пераадолець узаемную дыстантаванасьць працы і зрабіць магчымым свабоднае самазьдзяйсьненьне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасьці. Канчатковай мэтаю камунізму зьяўляецца стварэньне ўмоваў дзеля ўсебаковага разьвіцьця кожнага індывіда і ўсяго грамадзтва. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ў марксізме.