Карынтыянс Сан-Паўлу
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карынтыянс» (па-партугальску: Corinthians) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, Бразылія, заснаваны ў 1910 годзе. 7-разовы чэмпіён Бразыліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразыліі, двухразовы пераможца чэмпіянату сьвету сярод клюбаў (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібэртадорэс (2012). Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і гішпанскага паходжаньня, у надзеі стварыць народны клюб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клюбамі.
Карынтыянс | |
Поўная назва | Sport Club Corinthians Paulista |
---|---|
Заснаваны | 1 верасьня 1910 |
Горад | Сан-Паўлу, Бразылія |
Стадыён |
Арэна Карынтыянс Умяшчальнасьць: 47 605 |
Прэзыдэнт | Андрэс Санчэс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Сэрыя A |
· 2023 | 13 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы corinthians.com.br (парт.) (анг.) |
«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, у тым ліку матч адкрыцьця. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 году. Сярод вядомых гульцоў клюбу ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывэліна, Сакратэса, Віёлу і Рыкардыньнё.