Сан-Паўлу
горад у Бразыліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Паўлу (па-партугальску: São Paulo, Саў Паўлу) — горад у Бразыліі. Сан-Паўлу быў заснаваны ў 1554 годзе езуітамі. Да XIX стагодзьдзя быў невялікім правінцыйным горадам. У XX стагодзьдзі пасьля Другой сусьветнай вайны пачалося асноўнае разьвіцьцё гораду. Мільёны мігрантаў зь Японіі, Італіі і некаторых краін Міжземнамор’я пасяліліся менавіта там. Цяпер Сан-Паўлу па колькасьці насельніцтва трэці город ў сьвеце пасьля Токіё і Нью-Ёрку (19,4 мільёнаў жыхароў), у Сан-Паўлу прадукуецца 25% ВУП краіны. Тут знаходзіцца амаль палова прамысловых прадпрыемстваў Бразыліі, у тым ліку авіяцыйнае прадпрыемства «Эмбраер».
Сан-Паўлу | |||||
парт. São Paulo | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 25 студзеня 1554[1] | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Кіраўнік: | Рыкарду Нунэс[d][2] | ||||
Плошча: | 1522,986 км² | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 11 244 369 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 7383,11 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-3 | ||||
летні час: | UTC-2 | ||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Паштовы індэкс: | 01000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°33′1.42″ пд. ш. 46°38′2.21″ з. д. | ||||
Сан-Паўлу | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.prefeitura.sp.gov.br/ |
Мэтраполія аказвае значны ўплыў на нацыянальным і міжнародным узроўні, з пункту гледжаньня культуры, эканомікі й палітыкі. Сан-Паўлу зьяўляецца домам для некалькіх важных помнікаў, паркаў і музэяў, як то Мэмарыял Лацінскае Амэрыкі, Музэй партугальскай мовы, Мастацкі музэй Сан-Паўлу, парк Ібірапуэра і Авэніда Паўліста, якая зьяўляецца самым важным фінансавым цэнтрам Сан-Паўлу. Горад прымае шмат мерапрыемстваў высокага ўзроўню, як то Фэстываль мастацтва Сан-Паўлу, Гран-пры Бразыліі ў Формуле-1, Тыдзень моды Сан-Паўлу й Сан-Паўлу Інды 300.
У горадзе таксама месьціцца Сан-паўлаўская Фондавая біржа, рынак ф’ючэрсаў і біржа рынку збожжавых, якая зьяўляецца другой па велічыні фондавай біржай ў сьвеце паводле рынкавага кошту[3]. Сан-Паўлу ёсьць домам для некаторых з самых высокіх будынкаў у Бразыліі, як то Mirante do Vale, Italia, Altino Arantes, North Tower, UNSCOM і многія іншыя. Горад таксама вядомы сваім ненадзейным надвор’ем, вялікім памерам гэлікоптэрнага парку, архітэктурай і мноствам хмарачосаў[4].