Кахоўскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кахоўскае вадасховішча (па-ўкраінску: Каховське водосховище) — былое вадасховішча ў ніжнім цячэньні Дняпра. Перасохла пасьля падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС у червені 2023 году[1].
Вадасховішча
Кахоўскае вадасховішча
| ||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Кахоўскага
Кахоўскае вадасховішча |
Было разьмешчана на тэрыторыі Хэрсонскай, Запароскай і Днепрапятроўскай абласьцей Украіны. Уведзена ў эксплёатацыю ў 1956 годзе. Гідравузел Кахоўскай ГЭС. Поўны аб’ём вадасховішча складаў 18,18 км³, карысны — 6,78 км³, глыбіня — 8,4 м (макс. — 24 м).
Кахоўскае вадасховішча было асноўнай крыніцай водазабеспячэньня паўднёва-ўсходняй часткі Ўкраіны. З яго вада падавалася ў Паўночна-Крымскі, Кахоўскі, канал Дняпро — Крывы Рог, Верхнерагачынскі канал, а таксама ў сыстэмы водазабесьпячэньня руднікоў, прадпрыемстваў, гарадоў і пасёлкаў Нікопаль-марганцаўскага прамысловага комплексу, у шэраг дробных арашальных сыстэм прыбярэжных раёнаў трох абласьцей. Агульны адбор вады з вадасховішча толькі для буйных каналаў складаў 900 м³/с[2].