Кніга Роду
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кні́га Ро́ду або Быцьцё́ (па-габрэйску: בְּרֵאשִׁית, Бе-рэшы́т — «На пачатку»; па-лацінску: Genesis; па-старажытнагрэцку: Γένεσις — «Паходжаньне») — першая кніга Старога Запавету, Пяцікніжжа і ўсяе Бібліі. Кніга выкладае гісторыю стварэньня сьвету і чалавека Богам, апісваецца гісторыя чалавецтва да патопу і пасьля яго, а таксама сам патоп. Падзеі даведзеныя да часоў легендарных патрыярхаў Аўрама, Ісака і Якуба. Сьмерцю апошняга і ягонага сына Язэпа завяршаецца апавяданьне ў кнізе Роду.
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
|
Пісаньні |
|
- Запыт «Кніга Быцьця» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Быцьцё (неадназначнасьць)».
Кніга створаная ў V ст. да н. э. на старажытнагабрэйскай мове, у II ст. да н. э. перакладзена на грэцкую мову і названа «Генэзіс», г. зн. «Паходжаньне».