Коўна
места ў Летуве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́ўна (лет. Kaunas; Kaunas.ogg (зьвесткі)) — другі велічынёй і значэньнем горад у Летуве, на сутоках дзьвюх найбуйнейшых рэк краіны — Нёману і Вяльлі, а таксама каля Ковенскага вадасховішча, найбольшага вадаёму Летувы. Адміністрацыйны цэнтар Ковенскага павету і Ковенскага раёну, цэнтар Ковенскага арцыбіскупства. Насельніцва на 2019 год — 306,7 тысячаў чалавек. Знаходзіцца за 104 км на паўночны захад ад Вільні.
Коўна | |||||
лет. Kaunas | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1361 | ||||
Магдэбурскае права: | 1408 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Мэр: | Вісвальдас Матыёшайтыс[d] | ||||
Плошча: | 157 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 297 669 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1895,98 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 837 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-44001 | ||||
Нумарны знак: | K | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. | ||||
Коўна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kaunas.lt/apie-kauna/miesto-istorija/, http://en.kaunas.lt/city |
Коўна — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (разглядаецца як частка Аўкштоты[1]), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на мяжы з гістарычнай Жамойцю[2]. Неафіцыйная сталіца Жамойці за часамі Расейскай імпэрыі, цэнтар летувіскай эканамічнай, акадэмічнай дзейнасьці і культурнага жыцьця. Першая фактычная сталіца незалежнай Летувы. У міжваенны час атрымаў назву «Маленькага Парыжу» праз багатае культурнае і навуковае жыцьцё, пашырэньне сфэры моды, будаваньне незьлічонай колькасьці твораў архітэктуры стылю арт-дэко. Шматлікія будынкі таго часу ёсьць узорам стылю летувіскага нацыянальнага рамантызму[3]. Міжваенная архітэктура гораду лічыцца адным з найлепшых прыкладаў эўрапейскага арт-дэко. Культурная сталіца Эўропы, разам зь люксэмбурскім горадам Эш-сюр-Альзэт (2022 год)[4].