Ляцыё Рым
італьянскі футбольны клюб з Рыму / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ля́цыё» (па-італьянску: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рыму. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА (1999) і Супэркубка УЭФА (1999).
Ляцыё | ||||||
Поўная назва | Società Sportiva Lazio S.p.A. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 9 студзеня 1900 | |||||
Горад | Рым, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Алімпіка Умяшчальнасьць: 70 634 | |||||
Прэзыдэнт | Кляўдыё Лятыта[d] | |||||
Кіраўнік | Кляўдыё Лятыта[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | |||||
· 2022—2023 | 2 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sslazio.it (італ.) (анг.) |
Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Сэрыі A. Клюб меў першы буйны посьпех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Сэрыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі «Ляцыё», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі й дасягнулі фіналу Кубка УЭФА ў 1998 годзе.
«Ляцыё» традыцыйна мае блакітныя кашулі й шорты зь белымі шкарпэткамі. Іхны стадыён «Стадыё Алімпіка» мае ўмяшчальнасьць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Ляцыё» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клюбамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаяньне вядзецца з 1929 году[2].
Клюб «Ляцыё» зьяўляецца спартовым клюбам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартовых дысцыплінаў у агульнай складанасьці, больш чым любое іншае спартовае аб’яднаньне ў сьвеце[3].