Лёгкая прамысловасьць
галіна прамысловасьці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лё́гкая прамысло́васьць — сукупнасьць галінаў прамысловасьці, што вырабляюць прадметы шырокага ўжытку.
Такімі прадметамі ёсьць абутак, адзеньне, вопратка, дыван, тканіна, трыкатаж і футра. Выкарыстоўвае сыравіну 3-х відаў паходжаньня: 1) жывёльную — воўну, скуру, футра і шоўк; 2) расьлінную — бавоўну, джут, лён, каноплі і кенаф; 3) хімічную — сынтэтычнае і штучнае валакно, штучную скуру. Спалучае 30 спосабаў вытворчасьці і ўлучае 19 галінаў прамысловасьці: абутковую, гарбарную, скурна-галянтарэйную, тэкстыльную (баваўняную, ільняную, трыкатажную, шарсьцяную і шаўковую), футравую і швейную[1].