Лівы
этнас / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́вы (саманазва: līvlizt; па-латыску: līvi, lībieši) — аўтахтонная этнічная група Латвіі, якая належыць да прыбалтыйска-фінскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскіх народаў і гістарычна пражывала на сучасных паўночных тэрыторыях Латвіі й паўднёвай Эстоніі[1]. Гістарычна размаўлялі на ліўскай мове — мове ўральскае сям’і моваў, якая асабліва была блізкай эстонскай і фінскай; апошні чалавек, які сьцьвярджаў пра ліўскую мову як уласную родную мову, памёр у 2013 годзе[2]. Паводле стану на 2010 год мова мела пэўную ступень падтрымкі й захаваньня, яе вывучалі прыкладна 30 чалавек.
Лівы | |
Колькасьць | ~ 250 чал. |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
Латвія 180 (2011), Эстонія 22 (2011) |
Мовы |
латыская, гістарычна — ліўская |
Рэлігія | хрысьціянства (лютэранства) |
Блізкія этнасы | іншыя прыбалтыйска-фінскія народы (эстонцы, фіны, карэлы, сэту, водзь, іжора, вэпсы) |
Гістарычныя, сацыяльныя й эканамічныя фактары спрычыніліся да заняпаду ліўскага этнасу, у выніку чаго на цяперашні час налічваецца блізу 250 чалавек, якія адносяць сябе да гэтай этнічнай групы. Працяглая асымілыцыя, у выніку якой арэал ліваў зьведваў скарачэньне, прывяла да таго, што ў ХХ ст. арэал этнасу ўяўляў сабою невялікую прыбярэжную тэрыторыю на паўночным захадзе Латвіі, вядомую як Ліўскі бераг[1].