Мора
вялікае воднае цела / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́ра — гэта частка акіяна, болей ці меней аддзеленая ад яго астатняй часткі кантынэнтамі, астравамі ці рэльефам дна. Моры могуць характарызавацца індывідуальнымі асаблівасьцямі складу сваіх водаў.
Таксама трэба зьвярнуць увагу на тое, што традыцыйна морамі называюць вялікія салёныя азёры, напрыклад Касьпійскае мора, Мёртвае мора, але фактычна яны морамі не зьяўляюцца, бо не злучаюцца з сусьветным акіянам.