Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Крыштап Радзівіл[lower-alpha 1] (мянушка «Сіротка»; 2 жніўня 1549, Чмелеў — 28 лютага 1616, Нясьвіж) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1604) і віленскі (з 1604). Разам з братамі Альбрэхтам і Станіславам стварыў Нясьвіскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, быў першым ардынатам на Нясьвіжы (1586).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мікалай Радзівіл.
Мікалай Радзівіл «Сіротка» | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1549 Чмелеў, Польшча |
Памёр | 28 лютага 1616 Нясьвіж, ВКЛ |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Чорны» Альжбета з Шыдлавецкіх |
Жонка | Альжбета Яўхімія зь Вішнявецкіх |
Дзеці | Альбрэхт Уладзіслаў, Аляксандар Людвік, Жыгімонт Караль, Кацярына, Крысьціна, Крыштап Мікалай, Мікалай, Альжбета, Ян Юры |
Дзейнасьць | палітык, аўтар дзёньніку |
Валодаў найбуйнейшымі ў Вялікім Княстве Літоўскім лятыфундыямі. Ад бацькі да яго перайшлі Нясьвіж, Ліпск, Лахва, Шацак, Сьвержань і іншыя разам з тытулам князя «на Алыцы і Нясьвіжы». Ад маці атрымаў Шыдловец у Польшчы разам з тытулам графа. Паводле тэстамэнту ад стрыечнага брата Ю. Ільлініча атрымаў Мірскае графства, Зэльву і Дворышча ў Лідзкім павеце, Чарнаўчыцы і Белую ў Берасьцейскім ваяводзтве. Па падзеле маёнткаў жонкі зь ейнымі сёстрамі да яго перайшлі Дзераўная з Хотавам і Востравам ў Менскім ваяводзтве, Пацейкі ў Наваградзкім ваяводзтве і Жодзішкі ў Ашмянскім павеце. Жыгімонт Аўгуст падараваў яму Крожы на Жамойці, Жыгімонт Ваза — Грэск. Таксама шмат маёнткаў набыў, у тым ліку Салтанаўшчыну, Затур’ю, Кунасу, Мікалаеўшчыну, Магільна, Гарадзею, Гавязну і іншыя, што значна пашырыла тэрыторыю Нясьвіскага княства.