Мікелянджэлё
італьянскі рэнэсансны скульптар, архітэктар, маляр, паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікеля́нджэлё ды Лядо́віка Буанаро́ці Сымо́ні (па-італьянску: Michelangelo di Lodovico Buonarroti Simoni; 6 сакавіка 1475, Капрэзэ, Флярэнтыйская рэспубліка — 18 лютага 1564, Рым, Папская дзяржава) — выбітны італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, вядомы прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня. Вучань мастакоў братоў Гірляндаё (1488—1490).
Мікелянджэлё Буанароці | |
Імя пры нараджэньні | Мікеля́нджэлё дзі Лядо́віка Буанаро́ці Сымо́ні |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1475 |
Месца нараджэньня | Капрэзэ, Флярэнтыйская рэспубліка |
Дата сьмерці | 18 лютага 1564 (88 гадоў) |
Месца сьмерці | Рым, Папская вобласьць |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптура, жывапіс, архітэктура, паэзія |
Жанры | хрысьціянскае мастацтва[d][2][3] і гомаэратызм[d] |
Плынь | Высокі Рэнэсанс[d][2][3] і Рэнэсанснае мастацтва[d] |
Працы | «Страшэнны суд», Давыд, П’ета, Майсей, фрэскі столі Сыкстынскай капэлы |
Подпіс | |
Найбольш упадабаў скульптуру, якую лічыў вышэй за іншыя мастацтвы, і выпрацаваў свой мэтад працы зь ёй, які шырокавядомы зь ягонага выслоўя аб тым, што стварыць дасканалую скульптуру проста — трэба ўзяць глыбу мармуру й адсекчы ад яе ўсё лішняе. Насамрэч Мікелянджэлё адмовіўся ад гліняных мадэляў і працаваў адразу з мармурам. Ці не самая вядомая зь ягоных працаў ёсьць грандыёзны (600 м², 200 фігураў і фігурных кампазыцыяў) росьпіс скляпеньня Сыкстынскай капэлы ў Ватыканскім палацы, які ён рабіў самастойна з 1508 па 1512 гады. Там жа, але ўжо напрыканцы жыцьця, ён стварыў яшчэ адзін свой грандыёзны твор — «Страшэнны суд». Вядомейшая зь ягоных скульптураў, і адначасова ў сьвеце, ёсьць мармуравая статуя Давыда, якую ён рабіў з 1500 па 1504 гады. Вышыня скульптуры складае 5,5 мэтраў. Творчасьць Мікелянджэлё была найвышэйшым узьлётам Адраджэньня й адначасова пачаткам ягонага заняпаду.
Акрамя таго Мікелянджэлё ёсьць аўтарам шматлікіх вершаваных твораў. На беларускую асобныя яго вершы пераклалі Міхась Стральцоў[4] і Масей Сяднёў[5].