Нагорны Карабах
спрэчная тэрыторыя на Паўднёвым Каўказе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Наго́рны Караба́х (па-азэрбайджанску: Dağlıq Qarabağ (зьвесткі), па-армянску: Լեռնային Ղարաբաղ (зьвесткі)) — сухапутны рэгіён Закаўказьзя. Займае ўсходнія і паўднёва-ўсходнія горныя і перадгорныя раёны Малога Каўказу, разам з Раўнінным Карабахам складае геаграфічную вобласьць Карабах.
Нагорны Карабах Нагорнага Карабаху | |
Усходняя частка Каўказу. Сьветлым колерам выдзелена тэрыторыя былой Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці | |
Плошча • агульная |
4400 км² |
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
146 573[1] 29/км² |
Прыналежнасьць аспрэчваецца: паводле міжнароднага права зьяўляецца тэрытарыяльнай уласнасьцю Азэрбайджану[2], фактычна ж вялікая частка рэгіёну кантралюецца непрызнанай Рэспублікай Арцаху ў выніку першай Карабаскай вайны.
Плошча ў адміністрацыйных межах Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці складае 4400 км², хоць гістарычна Нагорны Карабах займаў тэрыторыі каля 8223 км²[3][4].
У выніку вайны 2020 року Азэрбайджан авалодаў тэрыторыямі вакол Нагорнага Карабаху, якія раней знаходзіліся пад армянскай юрысдыкцыяй, і заняў значную частку Нагорнага Карабаху, уключна з істотным культурным цэнтрам Шушай. 22 траўня 2021 году прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі назвала Нагорны Карабах "вызваленымі тэрыторыямі[5].