Нікаля Люі дэ Лякайль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікаля́ Люі́ дэ Ляка́йль (па-француску: Nicolas Louis de Lacaille; 28 сьнежня 1713 — 21 сакавіка 1762)[7] — францускі астраном.
Нікаля Люі дэ Лякайль | |
па-француску: Nicolas-Louis de Lacaille | |
Партрэт Нікаля Люі дэ Лякайля. | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1713(1713-03-15)[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 сакавіка 1762(1762-03-21)[3][1][4][…] (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, матэматык, пісьменьнік, настаўнік |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | |
Вучні | Антуан Лявуазье і François Laurent Lamandé[d] |
Узнагароды | |
Паводле ўласных назіраньняў Лякайль склаў каталёг прыкладна 10 000 зорак паўднёвага паўшар’я. Гэты каталёг, Coelum Australe Stelliferum, быў апублікаваны пасьля ягонай сьмерці, у 1763 годзе. Дзякуючы ягонай працы на небе зьявілася 14 новых сузор’яў,[8] а зацьменьні былі пралічаныя на 1800 гадоў наперад. Акрамя новых сузор’яў, Лякайль падзяліў пталемэеўскае сузор’е Карабель Арго на сучасныя сузор’ Ветразі, Карму і Кіль.[8]
У гонар Лякайля, за ягоны ўнёсак у дасьледваньне неба паўднёвага паўшар’я, будзе названы 60-сантымэтровы тэлескоп «La Caille Telescope» на востраве Рэюньён — самы вялікі тэлекскоп у Індыйскім акіяне.[9]