Паветранае судна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паве́транае су́дна — лятальны апарат, які падтрымліваецца ў атмасфэры пасродкам узаемадзеяньня з паветрам, адрознага ад узаемадзеяньня з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі або вады[1]. Такім чынам, ракеты, турбалёты, экранапляны (але не экраналёты) і судны на паветранай падушцы не адносяца да паветраных суднаў. Чалавечая дзейнасьць, якая акружае паветраныя судны, называецца авіяцыяй. Звычайна кіраваньнем такіх апаратаў займаецца бартавы пілёт, аднак на наш час існуюць беспілётныя лятальныя апараты, які могуць дыстанцыйна кіравацца або самакіравацца бартавымі кампутарамі. Паветраныя судны могуць быць клясыфікаваны па розных крытэрах, як то тыпам пад’ёму, рухальнай ўстаноўкі, выкарыстаньня і іншым.