Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь
звод заканадаўства Беларусі аб выкарыстаньні паветранай прасторы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паве́траны ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь — звод заканадаўства Беларусі аб выкарыстаньні паветранай прасторы, які набыў моц у чэрвені 2006 году.
Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Нумар | 117-З |
Прыняцьце | Палатай прадстаўнікоў 3 красавіка 2006 (18 гадоў таму) |
Ухваленьне | Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 (18 гадоў таму) |
Падпісаньне | прэзыдэнтам Беларусі 16 траўня 2006 (18 гадоў таму) |
Уступ у сілу | 5 чэрвеня 2006 (17 гадоў таму) |
Першая публікацыя | 2006 год Газэта «Зьвязда» |
Паводле 3-га артыкула, «рэгулюе адносіны ў галіне выкарыстаньня паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, адносіны, зьвязаныя з ажыцьцяўленьнем дзейнасьці ў галіне авіяцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, знаходжаньнем паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь за межамі яе тэрыторыі», а таксама «адносіны, зьвязаныя з выкананьнем палётаў паветраных суднаў замежных дзяржаваў у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь». На 2020 год налічваў 129 артыкулаў у складзе 18 главаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Дзяржаўнае рэгуляваньне выкарыстаньня паветранай прасторы»; 3) «Дзяржаўнае рэгуляваньне дзейнасьці ў галіне авіяцыі»; 4) «Паветраныя судны»; 5) «Авіяцыйны пэрсанал»; 6) «Экіпаж паветранага судна, апарат бесьпілётнага лятальнага апарата»; 7) «Аэрадромы, пасадачныя пляцоўкі, аэрапорты і аб’екты адзінай сыстэмы арганізацыі паветранага руху», 8) «Камэрцыйная дзейнасьць у галіне авіяцыі»; 9) «Палёты паветраных суднаў»; 10) «Міжнародныя палёты»; 11) «Авіяцыйная бясьпека»; 12) «Бясьпека палётаў»; 13) «Пошукавае і аварыйна-выратавальнае забесьпячэньне палётаў»; 14) «Паветраныя перавозкі»; 15) «Авіяцыйныя працы»; 16) «Адказнасьць перавозчыка, эксплюатанта паветранага судна і грузаадпраўніка»; 17) «Прэтэнзіі і позвы»; 18) «Заключныя палажэньні». Замяніў сабой Паветраны кодэкс ад 11 студзеня 1999 году. На 2020 год Паветраны кодэкс Беларусі дзейнічаў з 11-ю штогадовым зьмяненьнямі і дапаўненьнямі 2007—2008, 2010—2012, 2014—2016 і 2018 гадоў[1]. 9 чэрвеня 2020 году Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі НАНБ абнародаваў беларускі пераклад яго рэдакцыі са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі паводле Закону ад 13 чэрвеня 2018 году № 112-З[2].