Аэрапорт
месца, дзе ўзьлятаюць і прызямляюцца самалёты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аэрапо́рт, лётнішча — комплекс збудаваньняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўваньня паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаваньні і неабходнае абсталяваньне.
Адным з самых першых аэрапортаў сьвету стаў Кёнігсбэргскі аэрапорт Дэваў, які адкрыўся ў 1919 годзе.
Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты ня маюць узьлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.
Паводле Паветранага кодэксу Беларусі 2006 году, міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыцьцяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].