Пасол соймавы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасо́л со́ймавы — прадстаўнік шляхты ад павету на сойме Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай. Ад кожнага павету абіраліся два паслы, аднак не забаранялася і іншай шляхце езьдзіць на сойм. Заканадаўча паслоў акрэсьлілі ў Другім Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1566).
Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай паслы ўвайшлі ў ніжэйшую палату сойму — Пасольскую Ізбу.
У 1690 заканадаўча аформілі, што на сойме кожны пасол, а на сойміках кожны шляхціч можа вольна абмяркоўваць будзь-якія пытаньні[1].