Праведнік народаў сьвету
ганаровае званьне Ізраілю, створанае ў лютым 1963 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пра́веднік наро́даў сьве́ту» — ганаровае званьне Ізраілю, заснаванае ў лютым 1963 году.
Quick Facts Арыгінальная назва, Дэвіз ...
«Праведнік народаў сьвету» | ||
| ||
Арыгінальная назва | іўр. חסיד אומות העולם | |
---|---|---|
Дэвіз | «Чалавек, які выратаваў адно жыцьцё, выратаваў усё чалавецтва» | |
Краіна | Ізраіль | |
Тып | мэдаль | |
Каму ўручаецца | негабрэям | |
Падставы ўзнагароджаньня | ратаваньне жыдоў падчас Галакосту | |
Статус | уручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 1 лютага 1963 (61 год таму) | |
Колькасьць | 27 000 (26 кастрычніка 2018) |
Close
Прысуджаецца Міжнароднай школай вывучэньня Галакосту «Памяць і імя» ў Ерусаліме негабрэям, якія ратавалі жыдоў падчас Галакосту. Улічваюцца 4 віды дапамогі, засьведчаныя ўратаваным: 1) садзеяньне паездцы ў бясьпечнае месца, 2) наданьне пасьведчаньня аб хрышчэньні для выдачы за іншую асобу, 3) наданьне прытулку ад пагрозы; 4) усынаўленьне[1]. Прадугледжвае ўзнагароджаньне дыплёмам і мэдалём. Дае права на грамадзянства Ізраілю і пэнсію[2].