Пружаны
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пружа́ны — места ў Беларусі, на сутоцы ракі Мухі і канала Веца — пачатку ракі Мухаўца. Адміністрацыйны цэнтар Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 18 608 чалавек[3]. Знаходзіцца за 70 км[lower-alpha 1] на паўночны ўсход ад Берасьця, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (лінія Берасьце — Баранавічы). Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу, Поразаў.
Пружаны лац. Pružany | |||||
Сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх | |||||
Гімн Пружанаў: «Квітнеюць Пружаны ў дзівоснай красе…»[1] | |||||
Першыя згадкі: | 1433 | ||||
Магдэбурскае права: | 6 траўня 1589 | ||||
Былыя назвы: |
| ||||
Мясцовая назва: | Пружана | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Пружанскі | ||||
Вышыня: | 157[2] м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 18 608 чал. (2018)[3] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1632 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225131—225133 | ||||
СААТА: | 1256501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′24″ пн. ш. 24°27′52″ у. д. | ||||
± Пружаны Пружаны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пружаны — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў былі адным з двух местаў (разам з Горкамі) на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, вызваленых на пэўны час з-пад расейскага панаваньня. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Швыкоўскіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл (Прачысьценская царква), помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.