![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25BB%25D1%258F_%2528%25D0%25A7%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2583%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD%2529._%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%2588%25D1%2587%25D0%25B0_%252804%2529.jpg/640px-%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25BB%25D1%258F_%2528%25D0%25A7%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%2583%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD%2529._%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%2588%25D1%2587%25D0%25B0_%252804%2529.jpg&w=640&q=50)
Радамля
вёска ў Радамльскім сельсавеце Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дамля[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Радучы. Цэнтар сельсавету Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 303 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Чавусаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў).
Хуткія факты
Радамля лац. Radamla | |
![]() Гарадзішча | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Чавускі |
Сельсавет: | Радамльскі |
Насельніцтва: | 303 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2242 |
Паштовы індэкс: | 213203 |
СААТА: | 7254828076 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′49.4244897948″ пн. ш. 31°1′58.9141302852″ у. д. |
Радамля на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Радамля ![]() ![]() Радамля | |
![]() |
Закрыць
Радамля — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, колішняя рэзыдэнцыя ордэна кармэлітаў, cтаражытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі сядзібы Чахоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.