Размнажэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Размнажэньне — біялягічны працэс, з дапамогаю якога ўтвараюцца новыя індывідуальныя арганізмы, узнаўленьне сабе падобных. Размнажэньне зьяўляецца фундамэнтальнай асаблівасьцю ўсіх жывых формаў, кожны індывідуальны арганізм існуе ў выніку размнажэньня. Розныя спосабы размнажэньня падразьдзяляюцца на тры асноўныя тыпы: бясплоцевае, вэгетатыўнае й плоцевае.
Пры бясплоцевым размнажэньні арганізм утвараецца з дапамогаю аднаго арганізму, без удзелу арганізмаў таго ж самага віду. Падзел бактэрыяльнай вузы — прыклад бясплоцевага размнажэньня. Бясплоцевае капіяваньне не абмяжоўваецца, аднак, аднавузавымі арганізмамі. Большасьць расьлінаў, некаторыя жывёлы й некаторыя іншыя шматвузавыя арганізмы таксама валодаюць здольнасьцю да бясплоцевага размнажэньня. Плоцевае размнажэньне патрабуе ўдзелу двух індывідуўмаў, звычайна розных плоцяў. Размнажэньне чалавека зьяўляецца прыкладам плоцевага размнажэньня.