Ракетнае паліва
хімічныя рэчывы для рухавікоў ракетаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракетнае паліва — рэчыва або сукупнасьць рэчываў, якія служаць крыніцай энэргіі і рабочым целам для стварэньня рэактыўнай цягі ракетнага рухавіка. Адрозьніваюць ракетныя палівы хімічныя і нехімічныя (напр., ядзернае). Найбольш распаўсюджаныя хімічныя ракетныя палівы: цьвёрдае (гетэрагеннае і гамагеннае), вадкае і гібрыднае[1].