Сампдорыя Генуя
італьянскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сампдорыя» (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.
Сампдорыя | ||||||
Поўная назва | Unione Calcio Sampdoria, SpA | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1 жніўня 1946 | |||||
Горад | Генуя, Італія | |||||
Стадыён |
Люіджы Фэрарыс Умяшчальнасьць: 36 536 | |||||
Прэзыдэнт | Марка Лана[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя Б | |||||
· 2022—2023 | Сэрыя A, 20 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sampdoria.it (італ.) (анг.) |
І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.
«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышы Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.