Сандэрлэнд (футбольны клюб)
футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сандэрлэнд» (па-ангельску. Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879 годзе). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.
Сандэрлэнд | ||||||
Поўная назва | па-ангельску. Sunderland Association Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1879 | |||||
Горад | Сандэрлэнд, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Стэдыюм оф Лайт Умяшчальнасьць: 48 300 | |||||
Кіраўнік | Эліс Шорт[d], Ст’юарт Доналд[d][1] і Кірыл Люі-Дрэйфюс[d] | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | |||||
· 2022—2023 | 6 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы safc.com (анг.) |
«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958 год. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысячаў чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнду» зьяўляюцца матчы зь «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.