Суставаногія
тып жывёлаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суставано́гія[1] (па-лацінску: Arthropoda; ад грэцкага Ἀρθρον — «сустава» і Πούς / ποδός — «нага»), таксама — чэлясаногія[2] — тып першаснаротых жывёлаў, які ўключае вусякоў, ракападобных, павукападобных і шматножак. Паводле колькасьці відаў і сваёй распаўсюджанасьці лічыцца адной з самых разнастайных групаў жывых арганізмаў. Колькасьць відаў суставаногіх перавышае колькасьць відаў ўсіх астатніх жывёлаў разам узятых.
Суставаногія | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Бінамінальная намэнклятура | |
Arthropoda | |
Асноўная асаблівасьць прадстаўнікоў дадзенай групы жывёлаў — наяўнасьць хітынавага вонкавага шкілета.
Суставаногія распаўсюджаныя практычна паўсюль і адыгрываюць даволі значную ролю. Вусякі, разам з сысунамі й птушкамі, — дамінуючая група наземных жывёлаў. Налічваецца ня менш за 1,5 мільёны відаў вусякоў, але магчыма іх зашмат больш. Павукапабодныя й шматножкі, хоць і не дасягнулі такой разнастайнасьці, як вусякі, але таксама шырока распаўсюджаныя. Нарэшце, ракападобныя насяляюць амаль усе шыроты й глыбіні Сусьветнага акіяну. У некаторых рэгіёнах ракападобныя — пануючая група зоаплянктона.