Трасьцянец
Нацысцкі лягер сьмерці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трасьцяне́ц (Малы́ Трасьцяне́ц) — найбуйнейшы нацысцкі лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны ў лістападзе 1941 г. ля вёскі Малы Трасьцянец Менскага раёну. Агульнай плошчай 120 гектараў, займае чацьвертае месца сярод усіх лягероў Трэцяга райху паводле колькасьці зьнішчаных людзей пасьля Асьвенцыму, Майданэку і Трэблінкі. У Трасьцянцы зьнішчалі мірных жыхароў, ваеннапалонных з СССР, а таксама грамадзянаў Польшчы, Аўстрыі, Нямеччыны, Чэхаславаччыны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Трасьцянец (неадназначнасьць).
Канцэнтрацыйны лягер | |
Трасьцянец | |
Мэмарыял | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Каардынаты | 53°51′4″ пн. ш. 27°42′17″ у. д. |
Дата заснаваньня | Лістапад 1941 |
Дата скасаваньня | 28 чэрвеня 1944 (79 гадоў таму) |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Трасьцянец | |
Трасьцянец на Вікісховішчы |