Франчэска Пэтрарка
італьянскі мысьляр і паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Франчэ́ска Пэтра́рка (па-італьянску: Francesco Petrarca; 20 ліпеня 1304 — 19 ліпеня 1374) — італьянскі паэт, мысьляр, навуковец, адзін з заснавальнікаў эўрапейскай гуманістычнай культуры эпохі Адраджэньня. Быў чальцом ордэна францысканцаў. Услаўляў творчую і духоўна разьняволеную асобу. Ягоны «Канцаньерэ» («Кніга песень»), створаная на працягу ўсяго жыцьця (апошняя рэдакцыя 1373—1374) і прысьвечаная «мадоньне Ляўры», адкрыла новую эру ў эўрапейскай паэзіі. У сваіх філязофскіх трактатах «Аб сродках супраць пакут і радасьцяў» (1358—1366), «Аб маім уласным невуцтве…» (1367—1368) паэт бачыць прызваньне чалавека ня толькі ў самаўдасканаленьні, але і ў служэньні грамадзтву. Паэтычны аўтапартрэт, створаны ім у адным з санэтаў у «Кнізе песень», адкрывае ўнутраны сьвет чалавека гуманістычнай культуры.
Франчэска Пэтрарка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 ліпеня 1304[1][2] |
Памёр | 19 ліпеня 1374[2] (69 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Сэр Пэтрака[d] Элета Каніджані[d][5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | філёзаф, паэт, перакладнік, пясьняр, пісьменьнік, альпініст, аўтабіёграф, філёляг, гуманіст, каталіцкі клірык |
Жанр | паэзія і проза |
Мова | італьянская мова[6], лацінская мова[7], лаціна Адраджэньня[d], сярэднявечная лаціна[d] і сярэднявечная італьянская мова[d] |
Узнагароды | |
Творы Пэтраркі з «Кнігі песень» на беларускую мову перакладалі Ю. Гаўрук, М. Дуброўскі, Л. Баршчэўскі, У. Скарынкін.