Хрыбетныя
падтып хрыбетных жывёлаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрыбетныя (Vertebrata) — падтып хордавых жывёлаў. Дамінуючая (разам з вусякамі) на зямлі і ў паветры група жывёлаў.
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Хрыбетныя | |
Прадстаўнікі падтыпу | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Інфратыпы | |
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Vertebrata | |
Close
Хрыбетныя — найвышэйшы падтып хордавых, ад ніжэйшых адрозьніваюцца значна больш высокім узроўнем арганізацыі. Сярод хрыбетных няма відаў, якія вядуць прымацаваны лад жыцьця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэньня асобаў іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.