Чатырохгадовы Сойм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чатырохгадо́вы Сойм (іншы назоў — Вялікі Сойм) — вальны Сойм Рэчы Паспалітае, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў 1789 годзе, арганізаванай паводле тэрытарыяльнага прынцыпу, павелічэньне колькасьці войска, частковае ўраўнаньне правоў мяшчанаў з шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце канстытуцыі 3 траўня[1].