Юкагірскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юкагі́рскія мовы — сям’я чатырох роднасных моваў, дзьве зь якіх зьяўляюцца мёртвымі, астатнія дзьве — распаўсюдажныя сярод невялікае колькасьці носьбітаў народу юкагіраў на Далёкім Усходзе Расеі (паўночны ўсход Якутыі). Колькасьць носьбітаў сучасных юкагірскіх моваў заўважна хістаецца: перапіс насельніцтва Расеі 2002 году засьведчыў 604 носьбіты ўсіх юкагірскіх моваў[1], але адпаведныя дасьледаваньні адлюстроўваюць зьвесткі пра наяўнасьць толькі 60—80 носьбітаў[2][3]. Перапіс насельніцтва Расеі засьведчыў наяўнасьць 370 асобаў, для якіх юкагірскія мовы зьяўляюцца роднымі[4].
Quick Facts Народнасьць, Арэал ...
Юкагірская сям’я | |
Народнасьць | юкагіры, чуванцы, анавулы |
---|---|
Арэал | Далёкі Ўсход Расеі |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Уральска-юкагірская надсям'я (гіпотэза)
|
Склад |
паўночнаюкагірская,
паўднёваюкагірская, амоцкая, чуванская мовы |
Колькасьць носьбітаў | ад ~60 да ~600 чал. |
|
Close
Усе жывыя мовы сям’і разглядаюцца як загрожаныя[5].