Агесілай II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агесілай II (стар.-грэч.: Ἀγησίλαος; каля 442 — каля 358. да н. э.) — цар Спарты з 401 г. да н . э., палкаводзец і дыпламат.
Хуткія факты Нараджэнне, Смерць ...
Агесілай II | |
---|---|
стар.-грэч.: Αγησίλαος Β΄ | |
Нараджэнне |
444 да н.э.[1] |
Смерць |
360 да н.э. |
Бацька | Архідам II |
Маці | Эўпалея[d] |
Дзеці | Архідам III[d] |
Род войскаў | Spartan army[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 396—394 гадах да н.э. атрымаў шэраг перамог у вайне з Персіяй у Малой Азіі, але быў адкліканы ў сувязі з небяспечным для Спарты ходам Карынфскай вайны (395—387 да н.э.); пасля Анталкідава міру 387 (або 386) год да н. э. падтрымаў на некаторы час гегемонію Спарты ў Грэцыі. З 378 па 362 годы да н.э. ваяваў з Беатыйскім саюзам, узначаленым Эпамінондам. З мэтай атрымання грашовых сродкаў, неабходных Спарце, у 361—360 годы да н.э. знаходзіўся ў Егіпце, дапамагаючы егіпцянам у вайне з персамі і прымаючы ўдзел у дынастычнай барацьбе.