Іран
краіна ў Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісламская Рэспубліка Іран, (Іран) — дзяржава, размешчаная на стыку Блізкага Усходу, Закаўказзя, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Плошча тэрыторыі — 1 648 тыс. км². Працягласць берагавой лініі на Каспійскім моры і ў Персідскім заліве — звыш 2440 км. Працягласць сухапутнай граніцы — 5440 км. На поўначы Іран гранічыць з Арменіяй (35 км), Азербайджанам (611 км) і Туркменістанам (992 км); на захадзе — з Турцыяй (499 км) і Іракам (1458 км); на ўсходзе — з Пакістанам (909 км) і Афганістанам (936 км). Звыш паловы паверхні краіны занята горамі (найвышэйшы пункт — патухлы вулкан Дэмавенд вышынёй 5604 м). Ворныя землі складаюць 10 % плошчы Ірана; лясамі пакрыта 7 %. Сталіца (з 1785) — Тэгеран (каля 12 млн жыхароў). Іншыя буйныя гарады: Мешхед (1,7 млн.), Ісфахан (1,5 млн.), Тэбрыз (больш 1 млн.), Шыраз (каля 1 млн.). Афіцыйная мова — персідская. Нацыянальнае свята — угодкі перамогі Ісламскай рэвалюцыі 1979 года — адзначаецца 11 лютага. Афіцыйны выходны дзень — пятніца, аднак вялікая частка дзяржаўных устаноў не працуе таксама ў чацвер. Грашовая адзінка — рыял, рыначны курс на пачатак 2008 складаў каля 9400 рыялаў за 1 дол. ЗША.
| |||||
Дэвіз: «Незалежнасць, Свабода, Ісламская рэспубліка» «اﺳﺘﻘﻼﻝ، ﺁﺯﺍﺩﻯ، جمهوری اسلامی» » | |||||
Гімн: «سرود ملی اﻳﺭﺍﻥ» | |||||
Заснавана | 1 кастрычніка 1979 (Ісламская рэвалюцыя) | ||||
Афіцыйная мова | персідская | ||||
Сталіца | Тэгеран | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Тэгеран, Мешхед, Керэдж, Тэбрыз, Шыраз, Ісфахан, Ахваз | ||||
Форма кіравання | Ісламская рэспубліка | ||||
Вышэйшы кіраўнік Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Алі Хаменеі Ібрагім Раісі Махамад Рэза Рахімі | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам шыіцкага толку | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 17-я ў свеце 1 648 000 км² 0,7 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 77 891 220 чал. (17-я) 42 чал./км² | ||||
Валюта | Іранскі рыял | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ir і ایران.[d] | ||||
Код ISO (Alpha-2) | IR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | IRN | ||||
Код МАК | IRI | ||||
Тэлефонны код | +98 | ||||
Часавыя паясы | +3:30 (летам — UTC+4:30), IRST |
Афіцыйнае летазлічэнне вядзецца па мусульманскім каляндары т.зв. «сонечнай хіджры» (с.х.): год пачынаецца 21 сакавіка (у высакосныя гады — з 20 сакавіка) і сканчаецца 20 сакавіка (20 сакавіка 2008 г. наступіў 1387 с.х.). Для шэрагу мусульманскіх святаў даты разлічваюцца па т.зв. «Месячнай хіджры» (м.х.).
Тэгеранскі час узімку адстае ад мінскага на 1,5 гадзіны, улетку — на паўгадзіны (з 2006 года ў Іране адмовіліся ад пераходу на летні час).