Шыіты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шыі́ты (ад араб. شيعة; [шӣ‘а] — «прыхільнікі, партыя, фракцыя») — кірунак ісламу, які аб'ядноўвае розныя абшчыны, якія прызналі Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў адзінымі законнымі спадчыннікамі і духоўнымі пераемнікамі прарока Мухамада[1]. Мусульмане-шыіты складаюць 10-20 % ад сусветанага мусульманскага насельніцтва і 38 % ад усяго насельніцтва Блізкага Усходу[2]. Паводле ацэнак, агульная колькасць прадстаўнікоў кірунку складае каля 120 млн чалавек. Найбольшая колькасць шыітаў пражывае ў Іране і Азербайджане, яны, таксама, складаюць значныя долі насельніцтва Ірака, Пакістана і Індыі.