Ісфахан
горад у Іране / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісфаха́н (перс.: اصفهان — esfahān) — горад у Іране на беразе ракі Заяндэ, за 340 км на поўдзень ад Тэгерана. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ісфахан, трэці па велічыні горад Ірана (пасля Тэгерана і Мешхеда). Насельніцтва — 1583 тыс. чалавек (2006).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Ісфахан
اصفهان
| ||||||||||||||||||||||
Закрыць
У 1598 годзе шах Абас I Вялікі перанёс у Ісфахан сталіцу Ірана. У горадзе размешчана вялікая колькасць помнікаў ісламскай архітэктуры XI-XIX стагоддзяў. Асабліва знакаміты плошча Імама і пятніцкая мячэць — помнік Сусветнай спадчыны. У Іране горад часта называюць Нах-е джахан («Палова свету»).