Алмада
горад у Партугаліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алмада — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў акрузе Сетубал. Колькасць насельніцтва — 101,5 тыс. жыхароў (горад), 165,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Паўвостраў Сетубал. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Паводле старога адміністрацыйнага падзелу ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура. Размешчаны на паўднёвым беразе эстуарыя ракі Тэжу, насупраць горада Лісабон, за 10 км ад упадзення ракі ў Атлантычны акіян. Злучаны з Лісабонам вялікім мостам і паромнай пераправай.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Алмада
| ||||||||||||||||||||||
Закрыць