Артонія (Arthonia) — род лішайнікаў сямейства артоніевых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Артонія |
Артонія прамяністая (Arthonia radiata) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Пададдзел: | Pezizomycotina |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Arthonia Korb.
|
Тыпавы від |
---|
Arthonia radiata (Pers.) Ach. (1808)
|
|
Закрыць
Слаявіна накшталт тонкай скарынкі, усярэдзіне субстрату або на яго паверхні. Пладовыя целы чорныя, бурыя, карычневыя, у выглядзе плям, няправільных зорачак, сядзячыя ці пагружаныя ў слаявіну. Сумкі 6-споравыя,грушападобныя, з патоўшчанай абалонкай. Споры падоўжана-авальныя да верацёнападобных, двух- або шматклетачныя, бясколерныя ці карычняватыя.
На Беларусі найбольш пашыраныя артонія кропкападобная (Arthonia punctiformis) і артонія прамяністая (Arthonia radiata). Растуць пераважна на кары лісцевых дрэў. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.
Індыкатарныя расліны.