Базон Хігса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Базон Хігса, Хігсаўскі базон, хігсон — тэарэтычна прадказаная элементарная часціца, элементарны базон, квант поля Хігса, які з неабходнасцю ўзнікае ў Стандартнай мадэлі праз хігсаўскі механізм спантанага парушэння электраслабай сіметрыі. Па будове, хігсаўскі базон з'яўляецца скалярнай часціцай, гэта значыць валодае нулявым спінам. Пастуляваны Пітэрам Хігсам у яго фундаментальных артыкулах, якія выйшлі ў 1964 годзе. У рамках Стандартнай мадэлі адказвае за масу элементарных часціц.
Базон Хігса першапачаткова быў прадказаны ў тэорыі, і пасля некалькіх дзясяткаў гадоў пошуку 4 ліпеня 2012 года прадстаўнікі ЦЕРН заявілі, што кожны з двух асноўных дэтэктараў ВАК назіраў новую часціцу з масай каля 125—126 ГэВ. Ёсць важкія падставы лічыць, што гэта часціца і ёсць базон Хігса.