Беларэчанск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларэчанск[2] (руск.: Белореченск) — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Беларэчанскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 54,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1863 годзе.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на рацэ Белая ў перадгор’ях Галоўнага Каўказскага хрыбта. Адлегласць да Краснадара — 90 км, да Майкопа — 12. Вузлавая чыгуначная станцыя (Беларэчанская) Паўночна-Каўказскай чыгункі на лініі Армавір—Туапсэ з адгалінаваннем электрыфікаванай галінкі ўверх па даліне ракі Белая (праз Майкоп) да пасёлка Каменнамосцкі.
Эканоміка:
- Хімічная прамысловасць: завод па вытворчасці фосфарных мінеральных угнаенняў (належыць ААТ «Еўрахім»).
- Харчовая прамысловасць: малочны завод, харчкамбінат.
- Маслаэкстракцыйны завод.
- Мэблевая і дрэваапрацоўчая прамысловасць.
- Вытворчасць будматэрыялаў.
- Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту.