Болхаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Болхаў (руск.: Болхов) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Болхаўскага раёна Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 12,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XIII стагоддзі.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны на рацэ Нугр (прыток Акі) на аўтамабільнай дарозе Арол — Бялеў, за 55 км на поўнач ад Арла.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (хлебазавод, масласыраробчы завод), пеньказавод, мэблевая фабрыка, заводы паўправадніковых прыбораў, «Болхаўферммаш». Конезавод, племзавод буйной рагатай жывёлы.