Валавэць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валавэць (укр.: Воловець) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны, цэнтр Валавэцкага раёна, размешчаны ў Карпатах на тэрыторыі Бойкаўшчыны.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны ў высакагор’е ўкраінскіх Карпат, на поўдзень ад водападзельнага хрыбта і на поўнач ад масіва Паланіна Баржава, у даліне рэк Выча (прыток Латорыцы) і Валіўчыка, ля падножжа гор Тэмнатык і Плай, на вышыні каля 500 м над узроўнем мора.
Праз пасёлак праходзіць чыгунка, якая спалучаее Кіеў і Чоп. У 11 км ад пасёлка праз сяло Ніжнія Вароты праходзіць міжнародная траса М06 Кіеў — Чоп. Адлегласць да абласнога цэнтра — 115 км, да Львова — 190 км, да Кіева — 750 км.