Венгрыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Венгрыя дэбютавала на конкурсе песні Еўрабачанне ў 1994 годзе. За год да гэтага краіна таксама падавала заяўку, але не прайшла кваліфікацыю, таму не прыняла ўдзел у «Еўрабачанні 1993».
Венгрыя | |
---|---|
Вяшчальнік | MTV |
Адбор | Нацыянальны
1994
1996–1997 2005 2007–2008 2012–2019 Унутраны
1993
1995 1998 2009 2011 |
Удзелы | |
Удзелы | 17 (14 у фінале) |
Першы выступ | 1994 |
Лепшы вынік | 4, 1994 |
Горшы вынік | Апошняе, 2008 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Першым прадстаўніком краіны стала спявачка Фрэдэрыка Баер з песняй «Kinek mondjam el vetkeimet?». Ёй удалося дасягнуць 4-га месца. Гэта быў першы і самы высокі вынік дзяржавы за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.
У цэлым вынікі краіны на конкурсе нельга назваць вельмі паспяховымі. Венгрыя за ўсю гісторыю толькі два разы дасягнула топ-5, яшчэ тры разы краіна займала месцы ў топ-10. Аднак пры гэтым, з моманту ўвядзення паўфіналаў (2004 год) дзяржаве амаль заўсёды ўдавалася праходзіць у фінал. Выключэннямі з’яўляюцца конкурсы 2008, 2009 і 2019, калі краіна не змагла выйсці з паўфіналаў.
Венгрыя часта прапускала ўдзел у конкурсе па розных прычынах. Так, краіна не змагла прайсці кваліфікацыю ў 1996 годзе, а пазней адмовілася ад удзелу ў 1999 годзе, і не ўдзельнічала цэлых 6 гадоў. Затым павярнулася ў 2005 і ўжо праз год адмовілася ад удзелу зноў (у гэты раз толькі на год). Акрамя таго краіна прапусціла ўдзел у 2010 годзе, а пасля адмовілася ад удзелу ў конкурсе 2020 года (яшчэ да яго адмены). У 2021 краіна на конкурс не павярнулася.
За ўсю гісторыю ўдзелу Венгрыя атрымала ў фіналах 1112 балаў, а ў паўфіналах – 1336.