Вольная Беларусь
газета / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вольная Беларусь» — беларуская грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 28 траўня (10 чэрвеня) 1917 года да лістапада 1918 года ў Мінску на беларускай мове. Рэдактар — Язэп Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліпеня 1917 года — Таварыства беларускай культуры. У 1917 годзе выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 годзе штотыдзень.
Хуткія факты «Вольная Беларусь», Арыгінальная назва ...
«Вольная Беларусь» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Вольная Беларусь |
Тып | газета |
Выдавец | Беларускі нацыянальны камітэт |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Язэп Юр’евіч Лёсік |
Заснавана | 28 мая (10 чэрвеня) 1917 |
Спыненне публікацый | лістапад 1918 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сацыялістычная грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Захар’еўская, 18 |
Закрыць
Спачатку газета выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, а па абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі — за незалежную дэмакратычную Беларусь. Закрылася па заняцці Менска бальшавікамі.