Выкапнёвае паліва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выкапнё́вае па́ліва, гару́чыя кары́сныя вы́капні — гэта нафта, вугаль, гаручы сланец, прыродны газ і яго гідраты, торф і іншыя гаручыя мінералы і рэчывы Архівавана 13 сакавіка 2009., якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым метадам. Вугаль і торф - паліва, якое ўтвараецца па меры назапашвання і раскладання рэшткаў жывёл і раслін. Датычна паходжання нафты і прыроднага газу ёсць некалькі супярэчлівых гіпотэз. Выкапнёвыя тыпы паліва з'яўляюцца неўзнаўляльным прыродным рэсурсам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў;дабыча і выкарыстанне выкапнёвых відаў паліва стварае экалагічныя праблемы. Глабальны рух за стварэнне аднаўляльнай энергетыкі, з'яўляецца, такім чынам, рухам за задавальненне попыту на энергію.
Адміністрацыяй энергетычнай інфармацыі ЗША было падлічана, што ў 2007 годзе першасныя крыніцы энергіі складаліся з выкарыстання нафты (36,0%), вуглю (27,4%), прыроднага газу (23,0%), склаўшы 86,4% ад агульнай долі спажывання першаснай крыніцы энергіі ў свеце. Першаснымі крыніцамі энергіі з ліку невыкапнёвага паліва ў 2006 годзе былі гідраэлектрастанцыі (6,3%), ядзерная энергетыка (8,5%) і іншыя, як геатэрмальныя рэсурсы, а таксама выкарыстанне энергіі Сонца, прыліваў, ветру, дроваў і адходаў, на долю якіх прыпаў паказчык у 0,9%.
Спальванне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў двухвокісу вугляроду (CO2) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасці, такім чынам чыстае павелічэнне складае больш чым на 10 млрд тон атмасфернага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду ў атмасферы эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу[1]. Вуглякіслы газ з'яўляецца адным з парніковых газаў, што павышае радыяцыйнае ўздзеянне і спрыяе глабальнаму пацяпленню, у выніку чаго сярэдняя тэмпература Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасці вучоных-кліматолагаў выклікае сур'ёзныя пабочныя эфекты.