Гранадская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гранадская вайна (ісп.: Guerra de Granada; 28 лютага 1482 — 2 студзеня 1492) — заключны этап у супрацьстаянні хрысціянскіх і мусульманскіх кіраўнікоў на тэрыторыі Іберыйскага паўвострава. Завяршылася перамогай хрысціян і заканчэннем Рэканкісты. Кульмінацыяй вайны стала падзенне Гранады ў 1492 годзе. Нягледзячы на тое, што Гранадскі эмірат спыніў сваё існаванне, значная частка яго мусульманскага насельніцтва (каля паўмільёна) — марыскі — засталіся ў Іспаніі, што працягвала прыводзіць да сутыкненняў на рэлігійнай глебе аж да дэпартацыі марыскаў у ХVI стагоддзі.