Грыма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыма (ням.: Grimma) — горад у Германіі, размешчаны ў зямлі Саксонія, на рацэ Мульдэ. Уваходзіць у склад раёна Лейпцыг адміністрацыйнай акругі Лейпцыг. Адлегласць да горада Лейпцыга — 30 км. Заснаваны ў 1170 годзе маркграфам Майсена Атонам Багатым. Узгадваецца з 1220 года. Насельніцтва — 28 819 чалавек (на 31 снежня 2012 года). Займае плошчу 217,4 км², гэта чацвёрты па плошчы горад у Саксоніі. З 2008 года з’яўляецца галоўным горадам раёна (Große Kreisstadt).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Грыма
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Сярод славутасцей горада — будынак ратушы, пабудаваны ў 1442 годзе, школа, заснаваная ў 1550 годзе курфюрстам Морыцам, і каралеўскі замак. Стары мураваны мост XVIII стагоддзя быў разбураны паводкай у 2002 годзе і адноўлены ў 2012 годзе.