Джыу-джыцу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джы́у-джы́цу (яп.: 柔術 [дзю:дзюцу]ⓘ; ад яп.: 柔 [дзю] мяккасць + 術 [дзюцу] мастацтва, умельства) — японская сістэма самаабароны і нападзення без зброі.
Асноўныя прыёмы: удары ў найбольш слабыя часткі чалавечага цела (сонечнае спляценне, сонная артэрыя, печань і іншыя), выкручванні і перагінанні суставаў рук і ног у спалучэнні з рознымі кідкамі і задушлівымі захватамі.