Дрэздэн
горад у Германіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрэздэн (ням.: Dresden, в.-луж.: Drježdźany) — горад на ўсходзе Германіі, сталіца зямлі Саксонія. Размешчаны ў даліне ракі Эльба непадалёку ад чэшскай граніцы.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Дрэздэн мае доўгую гісторыю ў якасці сталіцы і рэзідэнцыі князёў-выбаршчыкаў і каралёў Саксоніі, дзякуючы чаму горад набыў арыстакратычны і мастацкі каларыт. Дрэздэн быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку авіяналётаў англа-амерыканскіх сіл.
Дрэздэнская частка даліны Эльбы некаторы час знаходзілася ў Спісе сусветнай гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА і была выключана адтуль за наўмыснае парушэнне Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай спадчыны (пабудова аўтамабільнага моста) — першы выпадак выключэння са Спіса ў Еўропе і другі ў свеце.